Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Пятровіч Барыс

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня
Автор: Пятровіч Барыс 
Жанр: Современная проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 31 
Год: 2011 
Хвіліны беглі шпарка і радасна, бы разьняволеная, талая вада ўвесну, і трэба ўжо было разьвітвацца, і варта было б дамаўляцца на новую сустрэчу, а як? Ён ня ўмеў. Па-праўдзе, гэта было ягонае першае спатканьне з дзяўчынаю. Вось так – жыў, жыў і неяк зусім ня думаў – не было калі! – што ёсьць на сьвеце ін­­шае жыцьцё, што можна жыць іначай, цікавей, зьмястоўней… Што можна мець сябра… сяброўку, з якой так добра проста быць побач… Цікава: а ці ёсьць у яе “сябар”? Пэўна ж – ёсьць... Такая прыгожанькая ня можа быць, адною... “У цябе ёсьць тэлефон? – пачуў ён скрозь думкі. – Дай мне нумар – я табе патэлефаную”. Ад нечаканасьці ён забыўся свой нумар і доўга, напружана, згадваў яго. Нарэшце, назваў. “А ў цябе?” “Я сама патэлефаную табе...” “Ну, добра...” Разьвіталіся: ён па-вучнёўску патрымаў яе руку ў сваёй... Ах, якая то была рука… Тонкая, белая, бяз­важкая, прахалодная – так і хацелася падняць яе і сагрэць вуснамі… Ён ішоў дамоў, несучы ў сабе памяць пра руку дзяў­чыны – лёгкую, белую, мілую… згадваў яе пос­таць, плячук побач, тонкі, асаблівы пах валасоў, які так хваляваў яго, маленькае вушка з нясьмелым ра­баціньнем на ім... і быў шчасьлівы тым, што нарэшце зразумеў, чаго ў жыцьці яму не хапала. Маці, згадаў ён, так, разумніца-маці, ня раз пра тое яму казала, і намёкам, і наўпрост, у лоб: займеў бы ты сабе дзяўчыну… А яму не да таго было, усё выдумляў сабе нейкія заняткі: дуду, вершы… і ня слухаў маці: пэўна, да гэтага ён павінен быў прыйсьці сам.

Интересное

Скидки

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.