Няголены ранак

Гапеева Вольга

Жанр: Поэзия, Поэзия  2008   Автор: Гапеева Вольга 
Няголены ранак
Автор: Гапеева Вольга 
Жанр: Поэзия, Поэзия 
Серия:  
Страниц: 
Год: 2008 
Вольга Гапеева Няголены ранак 1 + Іхнія целы я вуснамі вывучала забывалася на ўсіх астатніх што ў мяне былі на тое што трэба дыхаць і есьці што я не яны і іншым пачуцьцям належу І толькі калі імёны іх блытацца пачыналі я адчыняла краны з вадою вокны наросхрыст слоўнікі файлы з докаўскім пашырэньнем нават званіла ў амбасады каб толькі пачуць што ўсё па-ранейшаму і ўсё на сваіх месцах У нашых стасунках не было разуменьня пра вочы толькі слых толькі форма дотык і постаць вага рытм і рухі націскаў жорсткія пацалункі тонаў абдымкі ды інтанацыі танцы на самотнай пляцоўцы вакзалаў з якіх яны ад’язджалі на шчацэ маёй пакідаючы памадныя петлі доўга будзе за рот мой трымацца ўсьмешка напэўна так адчувае сябе блазан калі гледачы разышліся часам няпроста паверыць што вецер - усяго толькі розніца ціскаў часам словазлучэньне больш чым проста зучэньне двух словаў

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.