Блізкае і далёкае

Мележ Іван

Блізкае і далёкае
Автор: Мележ Іван 
Жанр: Советская классическая проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 36 
Год: 1954 
У завіруху К. Чopнаму Лютавала завея. Угары над Засмужцам, у вершалінах, глуха шумеў вецер i сыпаў на дарогу калючыя дробныя крупінкі. Міма цёмнымі высокімі сценамі бясконца ішлі сосны, варушачы сваімі кашлатымі лапамі. Сціснутая соснамі з двух бакоў дарога безліч разоў паварочвалася, выпроствалася, i ўсюды, не перастаючы, вёў сваю аднастайную сумную песню вецер: — Ууу-ууу! Засмужцу здавалася, што не будзе канца гэтаму лесу, гэтай песні. Па яго разліках лес ужо даўно павінен быў скончыцца. Ён час-ад-часу з надзеяй падымаў галаву i паглядаў уперад, спадзеючыся ўбачыць поле, але там па-ранейшаму стаялі сосны. Ён ішоў маўкліва i хістаючыся, як звычайна ходзяць змораныя людзі. Галава яго была звешана, i калі-б ён не падымаў яе, то можна было-б падумаць, што Засмужац на хаду спіць. Снег пластам наляпіўся на яго шапку i плечы. За хлопцам, на повадзе, таксама звесіўшы галаву, неахвотна плёўся конь. Сядло на кані пабялела ад снегу: коннік гадзіны тры не сядзеў на ім. Здалёк, скрозь густы гул соснаў, прарваўся гук гарматнага выбуху — напамінак пра тое, што i ў гэтую ноч ішла вайна. Данесліся яшчэ некалькі выбухаў, потым стала ціха. Засмужац прыслухаўся — выбухі не паўтараліся.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.