Янук, рыцар Мятлушкі

Рублеўская Людміла

Янук, рыцар Мятлушкі
Автор: Рублеўская Людміла 
Жанр: Драматургия, Поэзия, Сказки, Детские 
Серия:  
Страниц: 
Год: 2009 
Дзейныя асобы Мятлушка. Янук Шукайла-Залескі. Князёўна Даратэя. Кадук. Лесавічок. Жытнічак. Начніцы. Страхі. Дзея першая Ясная летняя ноч. На галінах дрэў гушкаюцца Мятлушка — танклявая дзяўчына ў лёгкай шэрай сукенцы, з пушыстымі попельнымі валасамі і празрыстымі крыламі за спіной, і яе сябры — Лесавічок і Жытнічак . Мятлушка . Як хораша сёння ў лесе! Як ласкава свеціць Маці-Поўня! Лесавічок . А на ялінах ужо выраслі зялёныя свечкі-пупышкі, духмяныя-духмяныя! Жытнічак . І жыта ўжо зарунела… Калі яно вырасце вышэй за мяне, пойдзем зноў гуляць у хованкі! Мятлушка (мройна). Як мне хочацца, каб здарылася нешта незвычайнае! Можа, збегаем да русалак, паслухаем іх песні?

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.