Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў

Лынькоў Міхал Ціханавіч

Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў
Автор: Лынькоў Міхал Ціханавіч 
Жанр: Детская проза, Детские 
Серия:  
Страниц: 
Год: 1997 
Міхал Лынькоў Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў Пра Мішкава дзяцінства і аб тым, як ён маліну любіў Калі б хто запытаў Мішку: - Што ты любіш больш за ўсё на свеце? Ён адразу б сказаў, каб умеў гаварыць: - Што люблю? Маліну люблю... Мёд люблю... Цецеруковыя яйкі люблю... - А яшчэ што? - І яшчэ маліну. Дужа любіў Мішка маліну і праз гэтую маліну вялікія непрыемнасці меў, і ўсякія праз яе няшчасці з ім здараліся і пакуты. Але цярпеў, крыўды зносіў і знявагі. Вось і сягоння напалі на яго няўдачы. Ішоў пануры, нізка схіліўшы галаву, хістаўся троху з боку на бок і час ад часу вурчаў паціху, пад нос. Тады спынялася матка на якую хвіліну і пагрозліва касіла вокам і выскаляла зубы. Мішка таксама спыняўся, кідаў вурчаць і, схіліўшы да самай зямлі галаву, хітра сачыў за маткай, а ці не дасць часам яшчэ па загрыўку. Сачыў і быў гатовы адразу ж кінуцца наўцёкі, падалей ад матчыных пачастункаў. Ну як жа тут не быць панурым і сумным. А пачалося ўсё раніцой....

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.