жыццё з вялікай літары Ж

Капанскі Павел

жыццё з вялікай літары Ж
Автор: Капанскі Павел 
Жанр: Современная проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год: 2013 
Павел Капанскі жыццё з вялікай літары Ж Вокладка — Алена Медзякова Рэдактура — Паліна Маслянкова, Дар'я Вашкевіч жыццё з вялікай літары Ж Я ішоў па алкараёне з баскетбольнай пляцоўкі дадому. Алка? Я сказаў «алка»? Не, канешне, не — па спальным раёне. Быў летні вечар, было вельмі цёпла. Я ўжо думаў пра тое, як бы гэта прыняць душ, паглядзець які-небудзь серыял і заснуць, каб такім чынам лагічна завяршыць яшчэ адзін дзень свайго бязглуздага жыцця. Але на падыходзе да свайго двара я пабачыў мужчыну, які ляжаў на зямлі. Наблізіўшыся да яго, я заўважыў на ім прыспушчаныя штаны і адчуў жудасны пах спаражненняў. Не, думаю, трэ ісці дамоў. Абысці бокам гэтага алкаша і валіць адсюль. Зрабіў некалькі крокаў. Спыніўся. Са мной пачало гаварыць сумленне: «Што ты гэта робіш, гаўнюк гэткі? Ідзі і дапамажы чалавеку. А калі б ты таксама так ляжаў… » Э-э, хвіліначку. Вось тут, калі ласка, без усялякіх… Што за, маць тваю, шантаж? Па-першае, я не збіраюся так бухаць. Прынамсі, да такой ступені. Па-другое, на двары лета, цёпла, што з ім можа здарыцца? Праспіцца, прачнецца, пойдзе да жонкі, ну дасць яна яму патэльняй па галаве некалькі разоў — можа, ён чаго і зразумее. «Ты свіння!» — кажа сумленне. «А ты — дурное!» — адказваю, і тут чую сіплы голас за спінай:

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.