Круг

Пашкевіч Алесь

Алесь Пашкевіч Круг Раман-біяграфія Жыцьцё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае. Уладзімер Дубоўка. ЧАСТКА ПЕРШАЯ 0. Учора і заўтра – гэта памяць і праўда. Сёньня – іхняе злучво. Розьніца паміж памяцьцю і праўдай – розьніца паміж учарашнім і заўтрашнім адкрыцьцём. Альбо розьніца паміж лірыкай і матэматыкай. Альбо розьніца паміж нараджэньнем: стагоддзе таму ў сямейнай радасьці ці дзесяцігоддзе назад – у гонары нацыі. Альбо розьніца паміж першым крокам: па глінянай падлозе да матчынай рукі ці па сучаснасьці ў вечнасьць. Альбо розьніца паміж хадой: напрамкі – і па крузе. Альбо розьніца паміж сьмерцю: сёньняшняй – і заўтрашняй. Калі да праўды дадаць памяць – атрымаецца ісьціна. Калі ад праўды адняць памяць – будзе хлусьня. Калі ад памяці адняць праўду – будзе жыцьцё.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.