Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Кастусь Цвірка Лісце забытых алеяў Эсэ О вы, што будзеце ісці з дзяўчынай Пад тымі ж клёнамі праз сотню год, Ці зразумееце, што мы кахалі, Што зніклі так, як знікнеце і вы, Што векавечны толькі край, і далеч, І жоўты ліст на зелені травы... Уладзімір Караткевіч Там возера Свіцязь як шыбіна лёду. МАЛЮШЫЧЫ Паўз дарогу — перакапаныя, у грудах палі-бульбянішчы з пабэрсаным-параскіданым цяўнікам, усё яшчэ жоўтыя, хоць і добра парадзелыя бярозавыя пералескі пад цёплаю ватаю аблачын, пасівелыя лапіны ўшчэнт скапычаных каровамі паплавоў, на якіх часам выхапіць вока бруднавата-рыжага, з ваўчкамі ў грыве, каня, выпушчанага некім на волю.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.