Слова сапраўднага лад

Сямёнава Ала

Алла Сямёнава Слова сапраўднага лад У ПЛЫНІ ЧАСУ ЧАС — ТЭМА — ГЕРОЙ У сапраўдным творы заўсёды адчуваецца дух часу. Conditio sine qua non. Абавязковая ўмова. А потым час, толькі ўжо ў яго гістарычнай перспектыве, прасейвае, адбірае, перастаўляе акцэнты. Нават праз некалькі гадоў аказваецца важным нешта іншае, не тое, што ў пару напісання. Узнікаюць праблемы там, дзе раней здавалася — існуюць толькі прыватныя непаразуменні. Набываюць асобую сацыяльную абвостранасць многія з ранейшых праблем. Застаюцца на парадку дня вечныя пытанні ў сучасным іх выяўленні — пытанні дабра, зла, хараства. І ўспрымаецца як сённяшні боль і нязбыўны клопат тое, што быццам бы стала гісторыяй. Скажам, Вялікая Айчынная вайна. Пераасэнсоўваецца нават і ўласны вопыт. Тымі, хто быў удзельнікам. Тымі, хто так ці інакш прайшоў праз выпрабаванні таго часу. Пераасэнсоўваецца ў перакрыжаваннях асабістага, прыватнага, але і агульнага, грамадскага вопыту, у стасунках усведамлення асабістага і народнага, дзяржаўнага, гістарычнага.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.