Прыгоды Віруса Шкодзі

Бутэвіч Анатоль

Прыгоды Віруса Шкодзі
Автор: Бутэвіч Анатоль 
Жанр: Современная проза, Проза, Детская проза, Детские 
Серия:  
Страниц: 
Год: 2009 
Анатоль Бутэвіч Прыгоды Віруса Шкодзі Незвычайная казка пра караля Віндаўса Вялікага, Віруса Шкодзю і чароўныя камп’ютэры УСТУП Хто з нас не марыў пра далёкія падарожжы, пра нябачаныя краіны, пра спатканне з самім Кавалём-Вярнідубам? Знайсці ўсё гэта мы маглі толькі ў кніжках, што распавядалі пра гэтыя незвычайныя – чамусьці яны заўсёды ўяўляліся нам заморскімі – далёкія землі. Калісьці не было такой складанай сучаснай тэхнікі, якае дазваляе за адно імгненне абляцець усю зямлю. А таму мы назаўсёды палюбілі чароўны свет кнігі. Палюбілі, каб ніколі не расставацца, нягледзячы нават на з’яўленне сучасных камп’тэраў. Сёння ж – абы жаданне – хуткасны Інтэрнет імгненна перанясе вас за сотні і тысячы кіламетраў ад роднага парога. Калісьці я не меў доступу да Інтэрнета, не плаваў па яго бязмежным інфармацыйным акіяне. Ды вось надарылася і мне наведаць чароўнае каралеўства Сусветнае Сеціва. І я ўжо не мог абысціся без гэтага раней нязвыклага камп’ютэрнага свету. І казкі сталі пісацца таксама таксама пра чароўную краіну, дзе нароўні з добрым каралём Віндаўсам Вялікім творыць свае няўдзячныя справы Вірус Шкодзя.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.