Па слядах аднаго міфа

Ермаловіч Мікола

Па слядах аднаго міфа
Автор: Ермаловіч Мікола 
Жанр: История, Научно-образовательная 
Серия:  
Страниц: 18 
Год:  
ПРАДМОВА У гістарычнай навуцы ўмацавалася думка, што ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага ў сярэдзіне ХІІІ ст. бярэ пачатак ад заваёвы літоўскім князем Міндоўгам шэрагу беларускіх земляў, і ў першую чаргу так званай Чорнай Русі з гарадамі Новагародкам, Ваўкавыскам, Слонімам, Горадняй ды інш.[1]. Здавалася б, такое рэдкае ў навуцы аднадумства павінна трымацца на бясспрэчных гістарычных сведчаннях. Але некалі яшчэ М. Дашкевіч заўважыў, што «ў верагодных крыніцах не дайшло да нас ніякіх звестак аб пакарэнні Літвой гэтага ўчастка»[2]. З таго часу прайшло больш за 100 гадоў, а ў руках даследнікаў не з'явілася ніводнай крыніцы, якая б пацвярджала «літоўскую заваёву» як гэтай, так і якой-небудзь іншай беларускай зямлі[3]. Нават У. Пашута ў сваёй вялікай працы пра ўтварэнне Літоўскай дзяржавы, дзе можна было б чакаць дэталёвага разгляду гэтай гістарычнай падзеі, гаворыць пра яе мімаходзь: «У Чорнай Русі, якой Міндоўг авалодаў у 40-х гадах ХІІІ ст., выкарыстаўшы цяжкія для Рускай зямлі вынікі мангольскага нашэсця, княжыў яго сын Войшалк»[4]. І ўсё ж… гэты даследнік, кніга якога спрыяла яшчэ большаму ўмацаванню ў нашай гістарыяграфіі сцвердж...

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.