У каменным крузе

Валкавыцкі Георгій

Валкавыцкі Георгій У каменным крузе частка І. 4 ліпеня 1943 года. Раніцай, толькі пралупіў вочы — трывожна заныла нутро. Што сталася? Ляжу ў закупоранай дамавіне. Труна з царскімі габарытамі. Вечка высока, дашчэчкі дапасаваныя, пясок не прасочыцца. Гля, нават колер пад мой густ — бэж! Усё зроблена як трэба. Акуратна, чыста, утульна. — Жыць можна, — супакойваюся. — У труне? — прыблудны голас. — А куды ж мне дзецца? — Ха-ха! — злавесны смех. — Пэўна ўжо і закапалі! — жахнуўся я. — Жывога! Дыхаю ж... — Ха-ха! (здзекліва). Перад кастлявай не надыхаешся. — Вось як! Не падабаешся мне, ірад. Гэта чорт ведае што! — Хто тут памянуў мяне? Ты? Пара, збірайся на паверку волі! — Куды? — У апраметную. Патыхнула дымам, запахла паленай серай, абдало гарачым газам. Замітусіліся распараныя твары, і сярод іх асатанелая фізіяномія Сідара. — Хачу наверх! — Дзівачыш. Чаго там не бачыў?

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.