Гражына

Міцкевіч Адам

Жанр: Лирика, Поэзия, Поэзия  2003   Автор: Міцкевіч Адам 
Гражына
Автор: Міцкевіч Адам 
Жанр: Лирика, Поэзия, Поэзия 
Серия:  
Страниц: 
Год: 2003 
Літоўская аповесць Цемра ды вецер, ды стынь на абшары, Доле — туман, а высока-высока, У каламуці раз’юшанай хмары, Месяц няпоўным паблісквае вокам; Свет, нібы склеп, змураваны з камення, Неба ж над ім, як глухое скляпенне. Цемра паўночная. Ранне далёка. Ля Навагрудка, на ўздыбленных горах, — Замак у месяца срэбным зіхценні; Вал здзірванелы схаваўшы, сувора Волатаў-вежаў ламаныя цені Падалі ў роў, дзе мiж вечнай цяснiны Дыхалі воды, затканыя цінай. Замак заснуў — нi агню і не дыху, Толькi па вежах бяссонная варта Воклiчам цішу палохае ўпарта; Раптам дайшло вартавому да слыху: bInf('94342527');

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.