Забаставаў

Лондан Джэк

Забаставаў
Автор: Лондан Джэк 
Жанр: Прочие приключения, Приключения 
Серия:  
Страниц: 
Год: 1931 
— Калі ты, Джоні, ня ўстанеш, я ня дам габе есьці. Гэтая просьба ані не патурбавала хлопчыка. Ён спаў, як і раней. Хлопчык бесьсьвядома скамячыў кулакі, і пачаў махаць імі ў паветры. Гэтыя кулакі сыпаліся на матку, якая прывыкла ўжо да такіх сцэнаў; яна спрытна ўхілялася ад удараў і ўсё штурхала хлопчыка ў плячо. — Адступіся ты, дай паспаць! Гэта быў хваравіты сонны крык; сьцішаючыся, ён пераходзіў у жаласны лямант — лямант жывёліны, якую катуюць. Матка не зьвяртала на гэта жаднай ўвагі. Гэта была жанчына з сумным выразам вачэй і змораным пакутным тварам. Яе ані ня дзівіла такая сцэна, бо яна адбывалася штодзенна. Матка пачала сьцягваць з яго коўдру, і хлопчык, пакінуўшы размахваць кулакамі, з усяе сілы адчайна ўчапіўся за коўдру. Матка шмарганула коўдру як толькі магла, і Джоні мусіў здацца. Ён падняўся і стаў на падлогу нагамі. У тую-ж хвіліну матка схапіла яго за плечы і моцна штурханула. Джоні расплюшчыў вочы. — Устаю, — сказаў ён. Матка схапіла лямпу і зараз-жа вышла ў кухню. — Барджэй, — напомніла яна яму. Джоні пачаў адзявацца, хоць у спальні было зусім цёмна, а калі адзеўся, дык пашоў у кухню мыцца. Мыла было запэцкана і ня мылілася. Ён кінуў мыла, паплюхаўся халоднай вадою і выцерся мокрым, брудным, падраным ручніком.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.