Закон жыцьця

Лондан Джэк

Закон жыцьця
Автор: Лондан Джэк 
Жанр: Прочие приключения, Приключения 
Серия:  
Страниц: 
Год: 1931 
Стары Коскуш уважна прыслухоўваўся. Хаця яго вочы даўно ня сьвецяць, але слух ня страціў яшчэ свае былой вастраты, і самы ціхі шопат даходзіў да сьвядомасьці, што дрэмле за худым старэчым лбом. Так? Гэта Сіт-Кум-То-Ха зычным голасам кляне сабак і б’е іх, стараючыся запрэгчы ў сані. Сіт-Кум-То-Ха — яго ўнучка, але яна вельмі занятая, і ня можа падумаць пра хворага дзядулю, што сядзеў адзінокім на сьнягу, усімі пакінуты і бяспомачны. Лагеру час ужо ад’яжджаць. Трэба было прайсьці вялікую дарогу, а кароткі дзень канчаўся. Жыцьцё клікала яе, і яна мусіла ісьці да жывых, а не да мёртвых. А ён стаяў ужо на парозе сьмерці. Гэтая думка напалохала дзеда, і ён выцягнуў дрыжачую занямелую руку і абмацаў маленькую кучку сухіх дроў, што ляжалі тут-жа каля яго. Праведаўшы, што сухія дровы тут, каля яго, ён схаваў руку пад аблезлы кажух з аленевых скур і зноў прыслухаўся. Потым, калі неспакойна шасталі і трашчалі мёрзлыя скуры, ён здагадаўся, што разьбіраюць шацёр правадыра. Пасьляскуры зьвязалі, каб зручней было весьці. Правадыром быў яго сын, сьмелы і дужы кіраўнік іхняга роду і магутны паляўнічы. Калі жанчыны складалі рэчы, зьбіраючыся ў дарогу, пачуўся голас правадыра; ён лаяў іх з...

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.