Дарога ў сто год

Цвірка Кастусь

Дарога ў сто год
Автор: Цвірка Кастусь 
Жанр: Современная проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 20 
Год: 1974 
Кастусь Цвірка Даpoга ў сто год Нарыс ЛЯ ВЫТОКАЎ Песня рэек. Партфель i дубец. Паветра Зялёнай Дубровы. Артобус сярод жыта. Слабада — прозвішча сакратара райкома. Што чытаюць вясковыя дзяўчаты? Мова зямлі. Смольгава ці Смольгаў? Эх, Дарожка! Грукочуць, татахкаюць па рэйках колы цягніка. Проста на яго з ранішняга паўзмроку нібы хтосьці адзін за адным кідае — але ўсё міма, міма! — чорныя, мокрыя яшчэ ад расы, тэлеграфныя слупы. Белая грамадка маладых бяроз, што, застылая, драмала ўперадзе, сярод поля, параўняўшыся з цягніком, схамянулася раптам, закружылася ў вясёлым карагодзе. Рытм імклівай язды адразу завалодаў мною. Усе клопаты, усе мае штодзённыя непаладкі — цяпер ззаду. Яны ўжо мяне не дагоняць! Цэлы месяц — як здорава! — буду я ў дарозе. Гэта — маё першае вялікае падарожжа. Мяне, аспіранта Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі i фальклору АН БССР, уключылі ў склад этнаграфічнай экспедыцыі 1970 года. Маршрут — індывідуальны. Я павінен прайсці тымі сцежкамі, якімі болей чым сто гадоў назад хадзіў Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч).

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.