Клавуня, гэта я, твой Вася

Петручук Васіль

Клавуня, гэта я, твой Вася
Автор: Петручук Васіль 
Жанр: Современная проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 20 
Год: 1998 
Васіль Петручук Клавуня, гэта я, твой Вася ВУЧОНЫ АРНІТОЛАГ Ведаюць усе на свеце ды яшчэ і паў Амерыкі, што восенню мінулага года я быў у санаторыі ў горадзе Калабжэг. Кажучы праўду, дык я туды паехаў не з мэтай навуковых даследаў, а лячыць нервы і рэўматызм. Аднак давялося забаўляцца і ў вучонага. Людзей з'ядае прага ведаў і яны шукаюць кагосьці, хто ў данай галіне быў бы вучоны, ды засыпаюць беднага рознымі пытаннямі. Так давялося і мне. Толькі адкуль людзі адразу пазнаюць, хто кім з'яўляецца?... Ішоў я аднойчы па пляжу і нагнуўся, каб паглядзець на марскія хвалі, якія, нібы пакорныя сабакі, паўзлі да маіх ног. Думаў: якая прыгожая наша прырода... З гэтай думкі вырваў мяне нейкі мужчынскі голас. Я аглянуўся. Стаяў за мною чалавек і па-шлёнску пытаў: "Скажыце, як яны гнёзды ўюць?" Пры тым тыкаў ён пальцам у небе, паказваючы на кружыўшыя над нашымі галавамі чайкі. "А — кажу, — чайкі, ды яны ўюць гнёзды на вадзе". "Як гэта на вадзе, — пытае шлёнзак — гэта ж немагчыма, бо яйцо згіне або разаб'...

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.