Ашчэпкі (1998-2000)

Валкавыцкі Георгій

Георгій Валкавыцкі Ашчэпкі (1998-2000) На абмежку Яна недзе ёсць Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак. Выбірай. Кожная — прыгажэйшая за тую... — Няма нідзе прыгажэйшай! — з плачам і кулакамі кідаецца на мяне. Малайчына! Умееш пастаяць за свой ідэал. Палагоджваю канфлікт пакаленняў: — Тады мусіш чымсьці спадабацца ёй, — кажу. — Але чым? — бездапаможна разводзіць рукі. Каб я ведаў густ тваёй абранніцы! Але не ведаю. Застаецца універсальная слабасць — ласункі. Таму і кажу: — Паспрабуй прываражыць цукеркамі. — Ідэя! — уцешыўся ўнук. Схапіў пачак „каровак” і пабег на двор.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.