Варгін

Белаяр Сяргей

СЯРГЕЙ БЕЛАЯР Варгін Размаляваныя маркерам створкі ліфта са скрыпам раз'ехаліся, выпускаючы Сяргея Мірановіча, трыццаціпяцігадовага кандыдата гістарычных навук. На званок адкрыла Ася Швабіна, калега дацэнта. Адразу, нібы чакала яго за дзвярыма. — Добры вечар! — Сяргей Мірановіч адзначыў адбітак заклапочанасці на тва ры Асі Швабінай. — Добры дзень, Сярожа! Праходзь! Сяргей Мірановіч зняў куртку і разуўся, пасля чаго рушыў услед за калегай на кухню. На стале ўсё было гатова да чаявання, вада закіпала. — Сядай, калі ласка! Добра, што ты прыйшоў! — як ні спрабавала Ася Швабіна валодаць сабой, у яе голасе чуліся ноткі панікі. — Калі ты не супраць, я запалю! У дрыготкіх руках Асі Швабінай колца запальніцы некалькі разоў пракруцілася ўхаластую. — Нешта здарылася? У жанчыны нарэшце атрымалася прыпаліць, і яна зрабіла некалькі глыбокіх зацяжак. — Так! — Ася Швабіна сцяла губу, але стрымаць слёзы не змагла. — Ты чаго? — Сяргей Мірановіч прыціснуў калегу да грудзей. — Бяда, Сярожа! — Супакойся і расказвай! Некалькі імгненняў Ася Швабіна змагалася са слязамі, а потым пачала:

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.