Выключэнне з правіл

Белаяр Сяргей

Сяргей БЕЛАЯР Выключэнне з правіл Навукова-фантастычнае апавяданне Да прыбыцця ратавальнікаў заставалася ўсяго нічога, але для Канстанціна Басалыгіна гадзіны расцягнуліся да вечнасці. Ішлі чацвёртыя суткі вымушанай адзіноты — сярод трупаў, у барацьбе са страхам. З дзесяці адсекаў рудаздабываючай станцыі толькі адзін ён не пацярпеў пасля выбуху энергаўстаноўкі. За сценамі бушавала пясчаная бура. Канстанцін Басалыгін стараўся не думаць пра тое, што выйсці на паверхню мог толькі вар’ят. Час ад часу ахоўны купал уздрыгваў — вецер парывамі дасягаў хуткасці дваццаць чатыры метры за секунду. Планетоід быў няветлівы, затое багаты на карысныя выкапні. У той момант, калі Канстанціну здалося, што ратавальнікі ніколі не з’явяцца, пачуліся глухія ўдары. Занадта рытмічныя для галюцынацыі. Сэрца інжынера-геолага забілася хутчэй. Схапіўшы першае, што трапілася пад руку, паспяшаўся да шлюзавай камеры і пачаў азвярэла біць па дзвярах. І яго пачулі. Ратавальнікам спатрэбілася амаль гадзіна, каб патрапіць унутр. Увесь гэты час інжынер-геолаг сціскаў потнымі рукамі гаечны ключ і з цяжкасцю стрымліваў слёзы. У апошнюю секунду ногі ўсё ж падкасіліся — адбілася перажытае.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.