Дзікія кошкі Барсума

Аўласенка Генадзь

Дзікія кошкі Барсума
Автор: Аўласенка Генадзь 
Жанр: Современная проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 46 
Год: 2009 
Генадзь Аўласенка Дзікія кошкі Барсума Фантастычны раман ЗМЕСТ Глава 1 Глава 2 Глава 3 Глава 4 Глава 5 Глава 6 Глава 7 Глава 8 Глава 9 Глава 10 Глава 11 Глава 12 Глава 1 - Калісьці я жыла ў палацы! – сказала раптам рабочая жонка фермера О’Ніла. Сам фермер О’Ніл, грузны каржакаваты мужчына гадоў сарака, з тварам, на якім нават самы праніцальны псіхааналітык наўрад бы змог адшукаць хоць нейкі след інтэлекту, у гэты час снедаў. Пачуўшы словы жонкі, ён нават не раззлаваўся ў першы момант – злосць прыйшла потым – пакуль што ён здзівіўся ды й толькі... - Што ты сказала? – прахрыпеў О’Ніл, кідаючы лыжку ў суп і цяжка, усім тулавам, паварочваючыся ў бок жонкі. – Паўтары, што ты сказала толькі што?!

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.