Па другі бок ценю

Мажылоўскі Уладзімір

Уладзімір МАЖЫЛОЎСКІ ПА ДРУГІ БОК ЦЕНЮ Аповесць 1 Цёмная ноч шчыльнай покрыўкай ахінула наваколле. Абрысы дрэў і кустоўя паступова гублялі сваю форму і павольна, быццам не згаджаючыся, знікалі ў цемры, што асядала на зямлю. Лёгкі туман, які яшчэ нядаўна няўпэўнена курэў у забалочаных нізінках, падняўся вышэй і асцярожна папоўз па нешырокай лясной дарозе. Навокал было ціха, пуста і дзіка, і ад гэтых цішыні і пустаты патыхала нейкай жудасцю. Нават неба занепакоілася, нібы не верыла спакою, што панаваў на зямлі, і апусцілася ніжэй да яе. А праз нейкі час, каб лепш агледзецца, запаліла ў сваёй вышыні тысячы зорак-ліхтарыкаў. У іхнім нежывым святле ажылі клубы туману. Заварушыліся, здавалася, пераўтварыліся ў агромністую галодную пачвару, якая нервова шукала здабычу сярод гэтага забалочанага лесу. Жудасць расплывалася паўсюль. Яна ўжо адчувалася не толькі ў вусцішнай цішыні лесу: ёю напаўнялася зямля, яна зыходзіла з кожнай роснай травінкі, з кожнага нерухомага лісточка, куста, дрэва. Неўзабаве яна запанавала паўсюль і адчуваць яе жывой істоце было невыносна цяжка, таму дзіўна, што тут, па дарозе, на магутным чорным кані ехаў коннік.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.