Злая зорка

Шамякин Иван Петрович

Злая зорка
Автор: Шамякин Иван Петрович 
Жанр: Классическая проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 66 
Год: 1993 
Іван Шамякін Злая зорка Где стол был яств, там гроб стоит Г. Р. Дзяржавін Раман Раздзел 1 Чаканне радасці I Жаніўся Глеб. Маці хвалявалася. А бацька праяў ляў спакой, той уласцівы яму спакой, падсолены іроніяй, які ціхмяную i сапраўды спакойную — не ў прыклад мужу — Вольгу Андрэеўну абураў i злаваў. Такое абурэнне ігрой мужа ў абыякавасць за трыццаць гадоў сямейнага жыцця апаноўвала яе не многа разоў, ды i калі тое было — у маладосці, калі яна не спазнала яшчэ ўсе таямніцы мужавай душы, не раскусіла, што ў большасці выпадкаў гэта сапраўды была ігра, забава яго. У другой па лавіне ix шлюбу, калі падраслі сыны, такое, бадай, не здаралася; i за іроніяй яна бачыла яго бацькоўскі клопат. А тут такая падзея — жаніцьба сына, малодшага! Першае вяселле ў сям’і, а яму жарцікі, смяшкі, ды яшчэ пасля таш, як сам жа бязлітасна нагрузіў яе — перанёс вяселле з рэстарана ў свой дом.
Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.