Затрымка рэйса

Каляда Югася

Затрымка рэйса
Автор: Каляда Югася 
Жанр: Прочая старинная литература, Старинная литература 
Серия:  
Страниц: 
Год:  
Югася КАЛЯДА ЗАТРЫМКА РЭЙСА Аднолькавыя шэрагі аднолькавых металічных крэслаў з акуратнымі круглымі адтулінамі ў спінках спакойна паблісквалі, залітыя роўным электрычным святлом. Калі Уорвік спрабаваў доўга, не міргаючы, глядзець на гэтыя мулкія сядзенні, перад яго вачамі яны пачыналі памнажацца, вібрыраваць, пульсіраваць і ўсё гэта супадала з рытмам, у якім білася ягонае сэрца. Адчуванне было такое, што зараз закружыцца галава. Тады, каб апярэдзіць галавакружэнне, ён закрываў вочы, павольна лічыў да дзесяці, і здавалася, што ў гэтай аксамітнай мяккай цемрадзі ёсць нейкі пробліск няўлоўнага шчасця: зараз ён расплюшчыць вочы, і навакольны свет, «аб’ектыўная рэальнасць», зноў узнікне перад ім у звыклых формах. Хаця застанецца яшчэ на некалькі секунд спачатку вострае, потым прыцішанае, але ўсё адно хвалюючае ўсведамленне сваёй спрычыненасці да таямніцы гэтага свету, да нетрываласці, хісткасці рэальнасці. Уорвік бязмэтна, у чаканні, сузіраў вялізную залу аэрапорта. Яму здавалася, што тут няма нічога выпадковага, што, на першы погляд, бязладны рух людзей па зале насамрэч злучаны ў сістэму, і кожнае, быццам адвольнае перасоўванне падпарадкавана правілам гульні: складанай, шматступеньчатай, накшталт шахматнай. І здавалася яму, што людзі, якія сядзяць на металічных крэслах, чакаючы сваіх рэйсаў, — дзейныя асобы загадзя вызначанай дзеі.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.