Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3

Быкаў Васіль

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3
Автор: Быкаў Васіль 
Жанр: Советская классическая проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 118 
Год: 2005 
Мёртвым не баліць 1 Звоніць тэлефон, і яна бярэ трубку. Дванаццаць мужчын, аблёгшыся на адпаліраваны, шырокі, нібы прылавак, бар’ер, затойваюць дыханне. Нашыя вочы скіроўваюцца і нерухомеюць на яе прыпудраным заклапочаным твары. Мы прагнем яе позірку, які, адчуваем, вось-вось павінен або расчараваць, або ашчаслівіць. Наогул, мы гатовы да ўсяго, абы толькі было нешта пэўнае. Найгорш у жыцці няпэўнасць: яна адбірае волю да дзеяння. Але жанчына, нібы ўнікаючы адказу, заклапочана варушыць тонкімі падведзенымі броўкамі. Хвіліна тэлефоннай увагі, торопкія адзнакі ў бланках, што ляжаць перад ёй на шкле, скупыя прафесійныя перапыты ў трубку здаюцца надзвычай доўгімі. Урэшце яна адрывае ад вуха трубку. — Таварышы, месцаў няма. Над бар’ерам працяглы ўздых расчаравання. Прыкрасць на твары. Шоргат падэшваў унізе. — I не будзе? — Не магу сказаць. Зноў няпэўнасць? Шкада. А гасцініца шыкоўная. Самая лепшая ў горадзе. Лічы, у самым цэнтры. 3 асобнымі пакоямі. Белакафельнымі ваннамі. Люстранай жаўцізной паркету. Царскай шырыні ложкамі ў нумарах. У даўжэзных, на цэлую вуліцу, калідорах гэткія ж даўжэзныя мяккія дарожкі. Між паверхаў сноўдае ліфт. Ветлівыя цёткі-горнічныя першыя вітаюцца з жыльцамі. Такое запамінаецца. Асабліва правінцыялу, які раз у год трапляе сюды па справах службы. Праўда, трохі палохае цана. Да камандзіровачных даводзіцца прыкладваць свае. Але не часта можна сабе дазволіць і пераплаціць. Тым больш у гадавіну Перамогі. Да таго ж выбіраць не прыходзіцца — у іншых гасцініцах даўно ўжо ніводнага месца.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.