Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Быкаў Васіль

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
Автор: Быкаў Васіль 
Жанр: Биографии и мемуары, Документальная литература 
Серия:  
Страниц: 145 
Год: 2009 
Калі замярзала балота, у школу хадзілі наўпрасткі — па алешніку, цераз пагорак і далей на балота. Там трэба было абысьці хамлачок алешніку з дрыгвяністай асакой, перабрацца цераз зарослую аерам рачулку і ўскараскацца на крутаваты схіл перад Кублічамі. Шлях быў цяжкі, але цікавы: на балоце трапляліся зайцы, можна было спугнуць курапатак у асацэ. Аднойчы ў зімовых прыцемках мне трапіўся воўк, нейкі час мы зь ім ішлі ў адным накірунку, я — па сьцежцы, а ён зводдаль па цаліку. Пасьля разышліся — кожны сваёй дарогай. На балоце перад школай разьлеглася невялікае азярко, недаступнае ўлетку, затое дужа цікавае восеньню, як пакрыецца тонкім празрыстым лёдам. Там можна было пакоўзацца ўранку, дасьледаваць, што на неглыбокім тваністым дне. На дне дзе-нідзе, ледзьве варушачы плаўнікамі, драмалі язі ды шчупакі. Варта было прадзяўбсьці паціху невялічкую палонку і скіраваць на рыбіну зробленыя з тоўстага дроту восьці, як тая рабілася тваёй хвалюючай здабычай. Тым звычайна займаліся некаторыя старэйшыя хлопцы, малым дазвалялася хіба паназіраць зблізку. Лета, лецечка, лецейка… Лета чакалася, марылася, набліжалася ў думках-мроях. А яно марудзіла, вясна доўжылася. Вясна — таксама няблага, але ж — школа. Іспыты-экзамэны кожны год, за кожны клас. Ізноў жа — бясхлебіца, шчаўё ды крапіва. Траўнікі, ад якіх баліць у роце.

Интересное

Скидки

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.