Элi (на белорусском языке)

О'Хара Джон

Элi (на белорусском языке)
Автор: О'Хара Джон 
Жанр: Проза прочее, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год:  
Джон О'Хара Элi Пераклад: Уладзiмiр Шчасны Я i сястра нарадзiлiся ў Тэхасе, але болей жылi на поўначы краiны з таго часу, як нашы бацькi загiнулi ў чыгуначнай катастрофе каля дваццацi пяцi гадоў назад. Выхавалi нас цётка з дзядзькам, якiя жылi ў Вестчэстэры. Мне было адзiнаццаць, а сястры сем, калi не стала бацькоў, i я больш не вяртаўся ў Тэхас, калi не лiчыць кароткачасовых паездак па справах. Цётка i дзядзька пасылалi мяне на лета ў лагер у Нью-Гэмпшыр, а калi мне споўнiлася чатырнаццаць, я паехаў у школу-iнтэрнат. Каралiна ж ездзiла ў Тэхас некалькi разоў i падтрымлiвала там знаёмствы. Яе заўсёды там прымалi з шыкам, i, натуральна, калi яе сябры з Тэхаса прыязджалi ў Нью-Ёрк, яна старалася як мага лепш паказаць iм горад. Было гэта даволi проста: вячэра ў рэстаране "21", тэатр, а пасля рэстаран "Лару". У Каралiны сваё жыццё, у мяне сваё, нашы кватэры ў розных канцах горада. Яе работа ў цэнтральнай частцы Манхэтэна, мая - у нiжняй. Як на брата i сястру мы не часта сустракаемся, i звычайна яна не запрашала мяне нават на кактэйль са сваiмi тэхаскiмi знаёмымi. Калi яна патэлефанавала, каб паведамiць, што Хэм i Элi Глендан у горадзе, я спытаў, хто яны такiя.
Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.