Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)

Сименон Жорж

- Хто там? - Панi Турэ? - Я. - Я хацеў бы пагаварыць з вамi. Але жанчына не рашалася адчынiць дзверы. - Палiцыя, - цiха дадаў Мэгрэ. Гаспадыня зняла ланцужок, адсунула засаўку i, агледзеўшы мужчын праз шчылiну прыадчыненых дзвярэй, спыталася: - А што вам трэба? - Пагаварыць з вамi. - Чым вы дакажаце, што вы з палiцыi? Мэгрэ паказаў палiцэйскi жэтон. - Добра. Спадзяюся, ён не фальшывы, - сказала панi Турэ, убачыўшы жэтон, i ўпусцiла нечаканых гасцей. Вузкi калiдор, выбеленыя сцены, пакрытыя лакам дзверы i плiнтусы. Дзверы на кухню заставалiся адчыненыя, жанчына правяла iх у суседнi пакой i запалiла святло. Мэгрэ разгледзеў гаспадыню. Сорак - сорак пяць гадоў, як i мужу, паўнейшая за яго, але не рыхлая, а шырокая ў касцях. Iмпазантнай не назавеш. Шэрая сукенка i фартух, якi яна машынальна церабiла, яшчэ больш спрошчвалi яе. Спынiлiся яны ў сталовай. Абсталюнак у вясковым стылi, кожная рэч на сваiм месцы, як на вiтрыне мэблевай крамы. Нiдзе нiчога лiшняга - нi кiнутай люлькi цi пачка цыгарэт, нi шытва цi нават газеты, нiчога такога, што магло б даць хоць нейкае ўяўленне, чым тут людзi жывуць.
Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.