Раманiст (на белорусском языке)

Сименон Жорж

Раманiст (на белорусском языке)
Автор: Сименон Жорж 
Жанр: Прочие Детективы, Детективы 
Серия:  
Страниц: 
Год:  
Думаю, што, калi б сёння я апынуўся на месцы гэтага барадатага рэдактара i да мяне ў кабiнет увайшоў семнаццацiгадовы кандыдат у рэпарцёры, якi дрыжаў бы ад хвалявання, я яму ласкава сказаў бы: "Мой юны дружа, я бяру вас. Бяру, хоць загадзя ведаю, што ў вас на стале часцей будуць ляжаць старонкi рамана, чым гарадская кронiка. Верагодна, вы нават самi гэтага яшчэ не ведаеце, затое ведаю я, бо iснуюць практычна непахiсныя правiлы, згодна з якiмi вы прыйшлi сюды, каб адгадаваць зубы i кiпцюры i вывучыцца - але не прафесii журналiста, да якой вам справы няма, а прафесii чалавека i раманiста. I я прашу вас, малады чалавек, толькi адно: не выбiрайце мяне першай ахвяраю вашых лiтаратурных практыкаванняў". I праўда, пасля паступлення ў газету першым маiм клопатам стала, як i ў многiх да i, трэба меркаваць, пасля мяне, напiсанне рамана. I, натуральна, першым маiм героем стаў наш галоўны рэдактар. Думаю, няма сэнсу казаць, што партрэт быў напiсаны без анiякага спачування. Ды што я кажу! У юнацтве ў чалавеку крыюцца невычэрпныя радовiшчы лютае бязлiтаснасцi. У раман трапiлi не толькi рэдактар, але i ўсе мае прыяцелi, а таксама, што, дарэчы, страшней за ўсё, адзiн з маiх дзядзькоў, адзiны, ад якога была надзея нешта атрымаць у спадчыну, сама паважаны чалавек у нашай раднi.
Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.