Сапраўдная апалогiя Сакрата (на белорусском языке)

Варналис Костас

Сапраўдная апалогiя Сакрата (на белорусском языке)
Автор: Варналис Костас 
Жанр: Прочие Детективы, Детективы 
Серия:  
Страниц: 12 
Год:  
(Страшэнны гвалт, пагрозы, крыкi: "Далоў! Далоў!") 14. Якое яшчэ там "далоў!"! Навошта марна гарлапанiць? Паспееце назлавацца, бо далей я скажу пра вас яшчэ горшае. Баiцеся, каб я не выкрыў нячыстыя справы кожнага з вас паасобку? Супакойцеся... Я не бачу далей, як два першыя рады. I зноў жа... Скуль мне ведаць усе вашыя iмёны? Каб вы зрабiлi дзесяць (досыць i трох!) подласцей, разам было б колькi тысяч... Хто здолеў бы пералiчыць iх, адну за адной? Мне вы прыпiсалi ўсяго тры, i спатрэбiлася аж шэсць гадзiн, каб пра iх расказаць i пераканаць вас. I, зрэшты, чаму вы злуяцеся, што я вас выкрываю? Вы ж - Закон, Закон учарашнi, сённяшнi i заўтрашнi. Калi б хоць адзiн сярод вас быў чысты, Закон развалiўся б, рассыпаўся ў прах. 15. Не кажыце мне: "Дык вось што! Столькi год ён плявузгаў, нiбыта дух кiруе матэрыяй, а душа - целам, што ён не лiчыўся з думкаю натоўпу, а толькi з думкаю фiлосафаў, гэта значыць, са сваёй, бо астатнiя ўсе садысты. Але цяпер, калi яму прыпякло, ён на ўсё забыўся, трызнiць i лаецца". Не, я нiчога не ганю i не ўхваляю. Мне не шкада памерцi невiнаватым, як i не сорамна было б памерцi вiнаватым. Мне ўсё адно, цi я сёння расквiтаюся з подласцю законаў, як i ўсё адно, калi я вам вызвалю месца паводле загаду Прыроды - праз некалькi месяцаў цi праз год. Я вiнен вам. Адыходзячы ўрачыста i пад гукi трубаў з аднаго Нiчога ў другое, яшчэ большае Нiшто, я з задавальненнем пасмiхаюся з вас i з самога сябе. Што тут зробiш? Разважаць - значыць пацяшацца.
Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.