Казкi (на белорусском языке)

Гримм братья Якоб и Вильгельм

Браты Грым КАЗКI ГЕНЗЕЛЬ I ГРЭТЭЛЬ Жыў на ўзлессi глухога бору бедны дрывасек са сваёй жонкаю i дваiмi дзецьмi; хлопчыка называлi Гензель, а дзяўчынку - Грэтэль. Жыў дрывасек надгаладзь; але наступiла аднойчы на той зямлi такая дарагоўля, што не было за што яму купiць нават хлеба замарыць чарвячка. I вось пад вечар, лежачы на пасцелi, пачаў ён думаць, i ўсё адольвалi яго розныя думкi i клопаты; паўздыхаў ён i кажа жонцы: - Што ж цяпер будзе з намi? Як нам пракармiць няшчасных дзяцей, нам i самiм няма чаго есцi! - А ведаеш што, - адказала жонка, - давай раненька, як толькi пачне днець, завядзём дзяцей у лес, у самы глухi гушчар; запалiм iм вогнiшча, дадзiм кожнаму па лусце хлеба, а самi пойдзем на работу i пакiнем iх адных. Дарогi дадому яны не знойдуць, вось мы ад iх i пазбавiмся. - Не, жонка, - гаворыць дрывасек, - гэтага я не зраблю, бо сэрца ў мяне не камень, я дзяцей адных кiдаць у лесе не магу, там нападуць на iх дзiкiя звяры i iх з'ядуць. - Эх ты, дурань! - зазлавала жонка. - Учацвярых жа мы ўсе з голаду прападзем, i застанецца толькi адно - труны збiваць. - I яна грызла яго да той пары, пакуль ён з ёй згадзiўся.
Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.