Пяць апельсінавых зярнятак

Дойль Артур Конан

Пяць апельсінавых зярнятак
Автор: Дойль Артур Конан 
Жанр: Классическая проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год:  
Артур Конан Дойл Пяць апельсінавых зярнятак Калі я праглядаю свае нататкі пра расследаванні Шэрлака Холмса паміж 1882 і 1890 гадамі, то знаходжу столькі ўсяго дзіўнага і цікавага, што пачынаю вагацца, якія з іх выбраць, на якіх спыніцца. Некаторыя справы ўжо вядомыя шырокай публіцы з газетаў, іншыя ж не выяўляюць належным чынам тых адмысловых здольнасцяў, якімі ў найвышэйшай ступені валодае мой сябар і якія акурат і робяцца добрым матэрыялам для прэсы. Некаторыя справы завялі ў тупік нават яго аналітычны розум — яны маглі б зрабіцца апавяданнямі з пачаткам, але без канца, іншыя былі расследаваныя толькі часткова, і іх разгадкі грунтуюцца хутчэй на гіпотэзах і падазрэннях, чым на такіх дарагіх яго сэрцу лагічных доказах. Гэтая справа адносіцца акурат да апошніх, аднак падрабязнасці яе такія дзівосныя, а вынікі такія неверагодныя, што я насмеліўся апісаць яе нягледзячы на тое, што ў сувязі з ёй засталося некалькі пытанняў, у якіх ніколі нельга было — а верагодна, і нельга будзе ў далейшым — разабрацца да канца. 1887 год забяспечыў нас доўгім шэрагам больш ці менш цікавых справаў, апісаных у маіх нататках. Пераглядаючы запісы гэтага перыяду, я знайшоў апавяданне пра “Парадол-Чэмбер”, пра Суполку жабракоў-аматараў, якая мела шыкоўны клуб у сутарэннях мэблевай крамы, знайшоў і занатаваныя факты, звязаныя з крушэннем карабля “Сафі Андэрсан”, і апісанне выбітных прыгодаў Грайса Патэрсана на востраве Юфа,а таксама гісторыю пра атручэнне ў Кембервэле. Варта згадаць, што ў апошняй Шэрлак Холмс, агледзеўшы гадзіннік памерлага, здолеў давесці, што яго заводзілі дзве гадзіны таму, — адпаведна, памерлы пайшоў у ложак не раней за гэты час. Такая выснова мела вырашальнае значэнне для расследавання. Пра ўсё гэта я, можа, і раскажу калі-небудзь пазней — але ніводная з гэтых гісторыяў не ўражвала сваёй незвычайнасцю так, як тыя дзіўныя падзеі, якія я збіраюся апісаць.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.