Гісторыя пра адсечаную руку

Гауф Вильгельм

Гісторыя пра адсечаную руку
Автор: Гауф Вильгельм 
Жанр: Классическая проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год:  
Вільгельм Гаўф Гісторыя пра адсечаную руку Нарадзіўся я ў Канстанцінопалі. Мой бацька служыў драгаманам у Порце і, акрамя таго, вёў даволі прыбытковы гандаль араматычнымі эсэнцыямі і шаўковымі тканінамі. Ён даў мне добрае выхаванне, часткова навучаючы мяне сам, а часткова даручаючы заняткі нашаму святару. Спачатку бацька планаваў перадаць мне сваю справу, аднак я паказаў вялікія здольнасці, і таму, па парадзе аднаго сябра, ён вырашыў вучыць мяне на лекара (тым больш што лекары, калі яны адукаваныя крыху лепш за звычайных махляроў, якія швэндаюцца па рынку, могуць дасягнуць у Канстанцінопалі значнага поспеху). У наш дом прыходзіла шмат франкаў, і вось адзін з іх пераканаў майго бацьку адпусціць мяне на ягоную радзіму, у горад Парыж, дзе гэтай спецыяльнасці навучаюць бясплатна і найлепшым чынам. Да таго ж ён без усялякай платы ўзяўся суправаджаць мяне туды на зваротным шляху. Бацька мой, які і сам у маладосці вандраваў, даў згоду, і франк сказаў, каб я рыхтаваўся да ад’езду праз тры месяцы. А я проста шалеў ад радасці пабачыць чужыя землі. Нарэшце франк зрабіў усе справы і пачаў рыхтавацца да падарожжа. Вечарам перад ад’ездам бацька завёў мяне ў сваю спальню. Там убачыў я на стале прыгожае адзенне і зброю. Аднак наймацней прываблівала мой позірк вялікая купа залатых, бо яшчэ ніколі не бачыў я адразу столькі грошай. Бацька абняў мяне і сказаў: “Вось, мой сыне, я падрыхтаваў табе ў дарогу адзенне. Гэтая зброя цяпер таксама належыць табе. Яе даў мне твой дзед, калі я выпраўляўся на чужыну. Я ведаю, ты валодаеш зброяй. Ніколі не карыстайся ёю, каб напасці, аднак для абароны бі на поўную моц. Маёмасць мая невялікая. Паглядзі, я падзяліў яе на тры часткі: адну аддаю табе, другая застанецца мне на пражыццё і на чорны дзень, трэцяя ж будзе для мяне святой і недатыкальнай, яна паслужыць табе ў цяжкую часіну”. Так казаў мой бацька, і ў ягоных вачах блішчалі слёзы; напэўна, ён прадчуваў, што мы ніколі ўжо больш не пабачымся.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.