Чалавек, які ўмеў рабіць цуды

Уэллс Герберт

Чалавек, які ўмеў рабіць цуды
Автор: Уэллс Герберт 
Жанр: Классическая проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год:  
Гербэрт Уэлс Чалавек, які ўмеў рабіць цуды Пантум у прозе Даволі сумнеўна, што гэта была прыроджаная здольнасць. Я, са свайго боку, мяркую, што яна з’явілася ў яго раптоўна. Бо фактычна да трыццаці гадоў ён быў перакананым скептыкам і не верыў у цудадзейныя сілы. І тут будзе самы зручны момант расказаць, што гэта быў невысокі чалавек з карымі-карымі вачыма, вельмі натапыранымі рыжымі валасамі, вусамі, кончыкі якіх ён падкручваў, і рабаціннем. Звалі яго Джордж Макуіртэр Фатэрынгей – яго імя не прадвяшчае ніякіх цудаў – і працаваў ён клеркам у Гомшатаў. Ён быў адданым прыхільнікам пазітыўнай аргументацыі ў спрэчках. І самы першы намёк на ягоныя звышнатуральныя сілы пазітыўна праявіўся, калі ён даводзіў немагчымасць цудаў. Гэтая спрэчка адбывалася ў бары “Вялікі Дракон”, і Тодзі Біміш увесь час манатонна пярэчыў: “Гэта вы так кажаце”, – што даводзіла містэра Фатэрынгея да мяжы шаленства. Акрамя гэтых двух, прысутнічалі таксама адзін раварыст, запылены з ног да галавы, землеўласнік Кокс і міс Мэйбрыдж, надзвычай самавітая і даволі тоўстая буфетчыца “Дракону”. Міс Мэйбрыдж стаяла спінай да м-ра Фатэрынгея, мыючы шклянкі. Астатнія назіралі за ім, у большай ці меншай ступені зацікаўленыя тым, як прабуксоўвае яго пазітыўны метад. Раздражнёны шматузроўневай абаронай м-ра Біміша, м-р Фатэрынгей наважыўся ўжыць незвычайны рытарычны прыём.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.