Ночы на Плябанскіх Млынах

Рублевская Людмила

Ночы на Плябанскіх Млынах
Автор: Рублевская Людмила 
Жанр: Историческая проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 13 
Год:  
Магчыма, я памыляюся, але мне заўсёды здавалася, што на дарозе, па якой возяць мёртвых, нават трава і дрэвы мяняюць колер. Густава Адольфа Бекер. Гэты дом пабудаваў вар’ят у вар’яцкім месцы. І не было лепшага дому і лепшага месца ў гэтым вар’яцкім часе. Містычная аповесьць Агонь дабраўся да срэбнай стужкі, якая далікатна абвівала сьвечку з белага, духмянага воску, створанага няйначай пчалінай каралевай (хаця не, каралевы не вырабляюць воску, нават такога белага). Стужка адразу сьціснулася, пачарнела, выяўляючы сваяцтва не з высакародным металам, а з паперай, цярплівай, як прыроджаная паслугачка, і гэткай жа пакорлівай любому гаспадару… Ад яе лісьліва пацягнуўся струменьчык чорнага сьмярдзючага дыму, нагадваючы няшчыры клічнік напрыканцы палітычнага лозунгу. — І гэта вясельныя сьвечкі! – дакорліва прамовіла Дарота, прыціскаючы пацямнелай мельхіёравай лыжкай для гарбаты бліскучую паперку і спрабуючы атадраць яе рэшту ад васковага сьцябла. – Уявіце сабе, як гэткі дым выглядае падчас вянчаньня!

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.