Скокі смерці

Рублеўская Людміла Іванаўна

Скокі смерці
Автор: Рублеўская Людміла Іванаўна 
Жанр: Историческая проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 33 
Год: 2013 
Сьвет добры. Сьвет мяне паўторыць. Ну а ня сьвет – дык Беларусь. Мне досыць. Уладзімір Караткевіч Яны круціліся ў вар’яцкім карагодзе вакол ратушы ўжо дзясятую гадзіну. Неба зрабілася чырвоным, як распаленае жалеза. Цяжкі дым вогнішчаў, якімі адпалохвалі пошасьць, слаўся па бруку, нібыта душы, што дарэмна праглі перад сьмерцю апошняга прычасьця, не хацелі пакідаць зямлю... — Ю-ры, Ю-ры, па-ра-туй!.. Ю-ры, Ю-ры, па-ра-туй!.. Выкрыкі былі ўжо мала падобныя да чалавечых. Анэта адчувала, што з яе надарваных грудзей выходзіць толькі хрыплы сьвіст. У моманты прасьвятленьня ўсьведамлялася, якія халодныя рукі ў тых, хто побач: справа – худы і сьветлы, як трысьнёг, мніх-мінарыт, у бурым плашчы са сьпічастым каптуром; зьлева – сівагаловы мечнік Лаўрын, у якога нядаўна памерла ўся сям’я… І ў таго, і ў другога далоні – як ільдзяныя абцугі. Нібыта цябе трымае сама сьмерць… А хіба ня так? Нехта паспрабаў вырваць Анэту з людскога кола… Голас Богуша гучаў зусім побач: —Ачніся! У імя Госпада! Пайшлі дадому! Не, ня ў змозе чалавечай спыніць гэтыя скокі… Імчаць, імчаць па коле… Але яна ня можа… Ня можа больш… Упасьці… Стаць зямлёй… Пылам пад чужымі нагамі…

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.