Прысуд

Кафка Франц

Прысуд
Автор: Кафка Франц 
Жанр: Классическая проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год:  
Франц Кафка Прысуд Апавяданні і мініяцюры Прысуд Ахвярую Ф. Гэта было перад палуднем, найпрыгажэйшай веснавой парою. Георг Бэндэман, малады камерсант, сядзеў у сваім уласным пакоі на другім паверсе аднаго з тых нізкіх, лёгка збудаваных дамоў, што цягнуліся доўгім шэрагам уздоўжкі ракі, адрозніваючыся паміж сабою практычна толькі вышынёю і колерам. Ён якраз скончыў пісаць ліст да аднаго з сяброў маладосці, што цяпер знаходзіўся за мяжою, павольна, як бы гуляючы, склаў яго і пасля гэтага, абапіраючыся локцямі аб пісьмовы стол, стаў глядзець цераз акно на раку, на мост і ўзгоркі на другім беразе, акрытыя слабай зелянінаю. Ён думаў пра тое, як гэты сябар, незадаволены сваёй кар'ераю дома, ужо колькі гадоў таму літаральна ўцёк у Расію. Цяпер ён займаўся прадпрымальніцтвам у Пецярбурзе, вёў фірму, якая напачатку мела шматабяцальныя вынікі, але ўжо досыць доўгі час, здавалася, у яе былі цяжкасці, як сябар скардзіўся ў час сваіх прыездаў, якія рабіліся ўсё радзейшымі і радзейшымі. Гэтак вось ён без усялякай карысці клаў свае сілы на працу на чужыне, яго барада, зробленая паводле чужой моды, дрэнна закрывала добра вядомы яму з маленства твар, жоўты колер якога, відаць, сведчыў пра развіццё нейкай хваробы. У яго не было, як ён сам казаў, ніякіх сапраўдных кантактаў з тамтэйшаю калоніяй землякоў, а таксама амаль ніякіх цывільных кантактаў з мясцовымі сем'ямі – і гэтак вось ён рыхтаваўся канчаткова застацца старым кавалерам.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.