Марэла

По Эдгар Аллан

Марэла
Автор: По Эдгар Аллан 
Жанр: Классическая проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год:  
Эдгар Алан По Марэла Αὐτὸ καθ’ αὐτὸ μεθ’ αὐτὸῦ, μονοειδὲζ ἀει ὂν. Сабой, толькі сабой, у сваім вечным адзінстве. Платон, “Бяседа” З глыбокай, але дзіўнай прыязнасцю згадваю я сваю сяброўку Марэлу. Выпадак звёў нас шмат гадоў таму, і з самае першае сустрэчы душа мая загарэлася нязнаным ёй датуль полымем. Але запаліў яго не Эрас, і горка-пакутна думаў я, што не магу ніяк зразумець яго незвычайнага сэнсу ці кіраваць яго цьмянай сілай. Але мы сустрэліся, і лёс прывёў нас да алтара, і ніколі я не казаў пра жарсць і не думаў пра каханне. Яна пазбягала людзей і, прысвяціўшы ўсю сябе мне аднаму, зрабіла мяне шчаслівым, бо шчасце – у марах, шчасце – у здагадках. Вучонасць Марэлы была надзвычайнай. Клянуся сваім жыццём, таленты ейныя былі не тымі, якімі хваляцца звыклыя людзі, – моц ейнага розуму была тытанічнай. Я адчуваў гэта і стаў яе вучнем – ва ўсіх сэнсах. Хутка я заўважыў, што яна – магчыма, з прычыны свае Прэсбурскае адукацыі – давала мне містычныя творы, якія звычайна лічаць проста адкідамі ранняе нямецкае літаратуры. Я не мог зразумець прычынаў гэтага, але яны былі ўлюбёным і заўсёдным прадметам яе вывучэння, а з часам сталі і маім, што можна патлумачыць простым, але ўладным уплывам звычкі і прыкладу.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.