Паўлінка

Купала Янка

Паўлінка
Автор: Купала Янка 
Жанр: Разное, Жанр не определен 
Серия:  
Страниц: 17 
Год: 1912 
Паўлінка (падумаўшы, смеючыся). Ну, згода да… заўтрашняга дня, а там пабачым. Якім (павесялеўшы). І даўно ўжо трэ было гэтак сказаць, мая ты кветачка майская. Заўтра вечарам, як толькі ўсе паўкладаюцца, - я ўжо ў садзе пад акном буду на цябе чакаць. Ты аконца адчыніш, лахі пад пахі ды скакель з хаты ў сад, як пятух! Паўлінка. Гэта ты, як пятух, а я, як… Якім (перапыняючы). Як курыца. Паўлінка. Не курыца, а як зязюлька. Якім. Як зязюлька праз акно фырр! а пятух цап, а поп крапілам пырсь! а там… Паўлінка (смеючыся). А там ізноў фырр!.. Размахвае рукамі і хоча вырвацца. Якім мацней прыціскае яе к сабе і хоча пацалаваць; яна нібы бароніцца, а пасля хватае яго за шыю, і доўга горача цалуюцца. Якім. Ох, каб гэтак усё жыццё і кожную мінутку. Паўлінка. Ого! Разласаваўся!.. Аскому нагоніш, пакуль ахвоту спагоніш. (Прыслухаўшыся.) Ой, недзе туркоча! Ці не едуць толькі нашы з торгу! Якім (прыслухаўшыся). Такі ж нехта едзе! Паўлінка (сумна). Значыцца, Якімка, трэба ўжо табе рабіць фырр! Якім (устаючы, з уздохам). Нічога не парадзіш - трэба!.. Ой, гэтыя бацькі! І чаму гэта не ро-дзяцца на свет дочкі без бацькоў!..
Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.