Магіла льва

Купала Янка

Магіла льва
Автор: Купала Янка 
Жанр: Разное, Жанр не определен 
Серия:  
Страниц: 
Год: 1913 
(З народнага падання) I Нам продкаў кемкасць захавала Шмат весцяў дзіўных з быўшых год, Хоць гэтых весці ўжо нямала Ў няпамяць кінуў сам народ. Усё ж яшчэ штось засталося Унукам з прадзедаў жыцця… Няхай жа гэтыя калоссі Мінуць скаранне небыцця! Няхай той час, што згінуць мусіў У беспрасветнай векаў мгле, Для беспрыпыннай Беларусі Хоць толькі ў песні ажыве. Збіраць пачнем зярно к зярняці, Былое ў думках ускрашаць, Каб быт на новы лад пачаці І сеўбу новую пачаць. Пачнём дакапывацца самі Разгадкі нашых крыўд і бед, Што леглі цёмнымі лясамі На нашай долі з даўных лет. Пачнём някратаны паданні Сачыць пад бацькаўскай страхой, Шукаць ад рання і да рання, А толькі хай шукае свой. II Над быстрым Днепрам, дзе сягоння Стаяць Магілева муры, Драмала пушча ў сотні гоняў, Змагала громы і віхры. На дрэва дрэва нагінала, Адно к другому прыгняла, Сукі з сукамі пасплятала І з ветрам гутарку вяла. Ваўкоў, дзікоў, ласёў, мядзведзяў Была там днёўка і начлег У летні час, і ў галаледдзе, І ў зімавы глыбокі снег. Людзей не знаў лес гэты хмурны, Зайздросна сцежкі свае крыў, Адно сваім дном Днепра бурны З вясны да восені ўдаль плыў. А з пушчы вырваўшысь на поле, Шумеў і грозны слаў праклён, Што не даваў ...
Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.