Стэпавы воўк

Гессе Герман

Стэпавы воўк
Автор: Гессе Герман 
Жанр: Классическая проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 36 
Год:  
Герман Гесэ Стэпавы воўк Прадмова выдаўца У гэтай кнізе сабраны пазасталыя запісы таго чалавека, якога мы, скарыстаўшыся выразам, які ён сам шмат разоў ужываў, назвалі «Стэпавым ваўком». Ці патрэбна ягонаму рукапісу нейкая ўступная прадмова, не бяруся вырашаць; у мяне ж, прынамсі, паўстала ахвота дадаць да старонак Стэпавага ваўка некалькі сваіх, на якіх я паспрабую падаць свае ўспаміны пра яго. Я ведаю з ягонай гісторыі вельмі ж няшмат, і ў прыватнасці ўсё яго мінулае і паходжанне мне так і засталіся ў неведзі. Але склалася моцнае і, пра што я насуперак усяму мушу сказаць, прыемнае ўражанне пра яго асобу. Стэпаваму ваўку было пад пяцьдзесят, калі ён некалькі гадоў таму назад, шукаючы мэбляванага пакоя, зайшоў у дом да маёй цёткі. Ён зняў мансарду пад дахам і сумежную з ёю невялікую спальню і праз некалькі дзён вярнуўся з двума чамаданамі і вялікай скрыняй кніг і прабыў у нас месяцаў дзевяць-дзесяць. Жыў ён вельмі ціха і замкнёна, і калі б нашыя спальні не былі побач, з чаго і вынікалі часам выпадковыя сустрэчы на лесвіц...

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.