Жабрачка з Лакарна

фон Клейст Генрих

Жабрачка з Лакарна
Автор: фон Клейст Генрих 
Жанр: Классическая проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год:  
Гайнрых фон Кляйст Жабрачка з Лакарна Ля падножжа Альпаў, пад Лакарна ў Верхняй Італіі, у аднаго маркіза, быў стары замак, які сёння, калі ісці з Сэн-Гатара, убачыш у запусцелых руінах, замак з высокімі і шырознымі пакоямі, у адным з якіх колісь на пасланай  саломе было дазволена пераначаваць старой нямоглай жанчыне, якая, жабруючы, апынулася перад брамай і была ўпушчана ўмілажаленай гаспадыняй дома. Маркіз жа той, вярнуўшыся з палявання, выпадкова  зайшоўшы ў пакой, дзе ён звычайна пакідаў сваю паляўнічую стрэльбу, абурана загадаў жанчыне падвесціся з кута, у якім яна ляжала, і перабрацца за печ. Жанчына, падвёўшыся з клюкай у руцэ, на гладкай падлозе пакаўзнулася і, упаўшы, вельмі небяспечна пашкодзіла сабе крыж; пашкодзіла так, што хоць і з неверагоднай цяжкасцю, але ўсё-такі ўстала, і, як тое і было ёй загадана, павалаклася цераз увесь пакой у запечак,  і там, са  стогнам і енкам, апусцілася і сканала. А тады за кількома гадамі пазней, як што маркіз з прычыны вайны і непамыснага развіцця гасподы, увёўся ў сур’ёзныя маёмасныя клопаты, да яго акурат завітаў быў адзін фларэнційскі рыцар, якому, прыспакушанаму хараством таго замка, удала ўпісанага ў навакольную пейзажнасць, закарцела мусова купіць  яго. А маркізу  якраз шмат залежала ад такога гандлю, і ён папрасіў сваю жонку размясціць заезнага госця наверсе ў вышэйпамянёным, пуставалым прыгожа абстаўленым і абладжаным пакоі.  Але як жа ашаломнена была сямейная пара, калі сярод цёмнае ночы рыцар, разгублены і бледны, спусціўся да іх, усімі святымі шчыра божачыся, што ў тым пакоі завялася прымара, нешта такое вачам нябачнае, нешта такое, што шалясцела, як бы лежачы на саломе ў куце, потым яно ўстала і добра чутнымі крокамі, павольна і зняможана, патупала цераз увесь пакой, і ў запечку са стогнам і енкам павалілася.
Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.