Землятрус у Чылі

фон Клейст Генрих

Землятрус у Чылі
Автор: фон Клейст Генрих 
Жанр: Классическая проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год:  
Гайнрых фон Кляйст Землятрус у Чылі У Сант-Яга, сталіцы каралеўства Чылі, у час вялікага землятрусу 1647-а года, калі загінулі многія тысячы людзей, адзін малады абвінавачаны ў злачынстве і ўвязьнены  іспанец на імя Гераніма Ругера якраз стаяў каля пілястры ў турме з намерам павесіцца. Дон Энрыка Астэрон, з найвялікшых магутаў  горада, прыкладна з год да таго адставіў яго са свайго двара, дзе той служыў настаўнікам, за тое, што быў у пяшчотнай палюбоўнасці з доннай Хазэфай, адзінай гаспадаровай дачкой. Састарэламу дону пасля таго, як ён настойліва засцярог дачку, па тайным даручэнні і праз подлае дасачэнне ганарлівым сынком пра ўсё было данесена, і раз’ятрыла таго да такой меры, што ён з ходу  затачыў яе ў кармэліцкі кляштар Нашых Любасных  Жонаў. Дзякуючы шчаслівай нагодзе Гераніма ўспасобіўся-такі там нанава  зладзіць стасункі і аднае дамоўленай начы зрабіць кляштарны сад сцэнай свайго поўнага шчасця. А  ўжо акурат на свята Цела Гасподняга ўрачыстая працэсія любасных жонаў, за якою следавалі навіцыянткі, якраз і сталася пачаткам, калі няшчасная Хазэфа пад фінальныя акорды званоў упала на прыступ...
Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.