Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Автор: Гениюш Лариса Антоновна 
Жанр: Лирика, Поэзия 
Серия:  
Страниц: 58 
Год: 2010 
Ларыса Геніюш Збор твораў у двух тамах Том 1. Паэзія Ёй дадзена было перамагчы Дзіўныя рэчы часам адбываюцца пад сонцам. Бывае, паэт са скуры вылузваецца, каб займець прыжыццёвы помнік-шматтомнік, каб атрымаць прэмію, ордэн ці званне ад дзяржавы, каб трапіць у школьныя праграмы, на тэлеэкран ці ў радыёэфір. І ўсё гэта (ці амаль усё) яму нярэдка ўдаецца, і чуе ён вакол сябе непрытоеныя воклічы захаплення, і бачыць адпаведную свайму становішчу пашану. А завугольныя зайздрослівыя перашэпты яшчэ больш падкідваюць саломы ў вогнішча ягонай славы. Ды няўстойлівая яна, прыжыццёвая слава. Вогнішча, падкормленае саломай, гарыць высока і ярка, але хутка ападае агонь, датляваюць вуглі, прыцьмявае і халаднее прысак. А ў халодным прысаку нават бульбы не спячэш. А бывае – наадварот. Паэт пры жыцці не самаўздымаецца на катурны, не чакае на калятронным зэдліку ласкі ад улады, не складае ёй одаў, не пнецца ні ў слугі народа, ні ў валадары думаў народных. Жыве годна, праўдзіва і сумленна, нібы маючы перад сабою накрэслены найвышэйшай воляй шлях.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.