Выбраныя творы

Ожешко Элиза

Выбраныя творы
Автор: Ожешко Элиза 
Жанр: Классическая проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 118 
Год: 2000 
Эліза Ажэшка Выбраныя творы Каралева жывога слова На адной з цэнтральных вуліц Горадні ўзвышаецца помнік нашай выдатнай пісьменніцы Элізе Ажэшцы. Зусім невыпадкова знайшла яна тут вечную прапіску. Усё жыццё «каралевы польскай прозы і пакутлівай праўды» (Францішак Багушэвіч) было звязана з гэтым старажытным беларускім горадам і яго блізкімі і далёкімі ваколіцамі. На працягу стагоддзяў Горадню насялялі людзі розных нацыянальнасцяў і канфесій — беларусы, палякі, жыды, татары. Былі і расейцы, але пераважна настаўнікі, чыноўнікі, пачынаючы ад самога генерал-губернатара і заканчваючы паліцэйскім на скрыжаванні. У гэтым асяроддзі пісьменніца знаходзіла невычэрпную крыніцу сваёй творчасці, тут падгледжвала яна рэальныя сюжэты для апавяданняў, аповесцяў, раманаў. Родная беларуская зямля шчодра дарыла ёй радасць і пакуты, суцяшала яе веліччу наднёманскай прыроды, а мужны і цярплівы народ вучыў яе непакоры. Творчая спадчына Элізы Ажэшкі вялікая — больш за пяцьдзесят тамоў розных празаічных жанраў. Да іх далучаецца дзесяць тамоў эпісталярнага жанру высокай мастацкай вартасці: лісты да літаратараў, людзей навукі, да сяброў-пісьменнікаў, перакладнікаў, рэдактараў і выдаўцоў.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.