Лятучы Галандзец

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Лятучы Галандзец
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год:  
Уладзімір Караткевіч Лятучы Галандзец І Паэт Лявон Касачэўскі даведаўся, што яму здрадзіла нявеста. Месца, у якое ён уцёк гаіць сардэчную рану, было рыбацкім латвійскім гарадком, маленькім, як цацка. Уранку Касачэўскі прачнуўся, пачуў, як дождж шапаціць па лісцях, і засмяяўся, што няма больш нявесты, усё засталося ззаду, што прыйшла, магчыма, другая маладосць. Але такое пачуццё было толькі ў першы дзень, пасля вярнулася туга. Ён сумаваў па Анэлі, па яе бязвольных далонях, па нахабных прыжмураных вачах. Пасля адышло і гэта, і толькі травяністы пах першых астраў нагадваў яму часам мінулую восень, шчасце. Гарадок быў увесь заплецены мокрымі сецямі, прапахнуў рыбай і ёдам. Гэта была спрадвечная Балтыка, не захватаная да агіды рукамі цікаўна-абыякавых турыстаў. Пасівераныя рыбакі, бабулі з вялікімі чорнымі рукамі, бялявыя дзяўчаты. І, вядома, дзюны - прыбалтыйскія піраміды з іхнім халодным пяском, спічастымі верхавінамі і жоўтай, таксама халоднай істужкай вячэрняй зары, што гарыць над імі. Лявон атрымаў якраз ганарар за кнігу і вырашыў жыць тут, сціпла і бедна, да таго часу, пакуль хопіць грошай. Яму абрыдлі камяніцы горада, брудная рэчка, спрэчкі ў рэдакцыях. Абрыдла і вёска, дзе жыла яго адзіная сястра і дзе ён стаў амаль такім самым паважаным чалавекам, як Аўтух Купа, сын цёткі Юхіміхі, сяржант мінскай міліцыі.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.