Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Фольклор: прочее, Фольклор 
Серия:  
Страниц: 16 
Год:  
Легенда …аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны, аб выгнаных з аднаго пекла ў другое, аб тых, што сталі горш за горшых і цнот, — малых нават, — пазбавіліся, сутыкнуўшыся з пародай людской, але зноў, праз яе ж адну, неба потым знайшлі, і душу вечную, і меч, уняты за годнасць, і браталюб’е, і любоў. Легенда …аб Рогачы, д’ябле, што з пекла быў выгнаны, як Арый завушаны з Нікейскага сабору, і стаў чалавекам, і, забыўшы каханне, у зламыснасці і падступным забыцці, стаў каралём і, у брыдкай ерасі прабываючы, забыў шыпшыну і змяю, што трымае сябе за хвост — знак, што нікому з брэнных не перайсці мяжы Бясконцага. Легенда …аб тых, што забылі дух зямлі і промысел божы, і падобныя сталі лісіцам у вінаградніку і ваўкам, што спакушаюць агнцаў і унцаў канюшынным полем. Ганарацца ў пароках — і ніжэй малых будуць. Куюць вайну і крамолу — і пярстом немаўляі пабітыя будуць. Легенда …аб тых, што рыюць пад карэннямі і ў гной глядзяць, падобныя да свінняў нейкіх, забыўшыся, што створаныя Пеліканам, грудзі сабе раздзіраючы, каб крывёю дзяцей аджывіць дзеля таго, каб свяцілы адбіваць і, — без боязі, — каметы адбіваць, бядой пагражаючыя, і знічкі, што нясуць новыя душы ў добры свет…

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.