Карней-мышыная смерць

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Карней-мышыная смерць
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год:  
Мы, дзеці, гатовыя былі бегчы за ім хоць за самы свет. Калі на нашай вуліцы з'яўлялася началавеча-доўгая постаць і гучаў прарэзлівы крык: "М-мышы! Шчурры! Пацукі!", мы былі проста на сёмым небе ад асалоды. Гэта было нават цікавей, чым тачыльшчык. Чалавек гэты быў худы, з сухім і доўгім тварам, на тонкіх вуснах якога заўжды сядзела з'едлівая і таемная ўсмешка. І пахла ад яго неяк дзіўна: так пахнуць камяністыя мясціны, што зараслі пустазеллем. За спіною торба, у руках доўгі і моцны кій, куртка і нагавіцы ўсе ў рознакаляровых лапіках. Ён падыходзіў да першай — лепшай хаты, крычаў і, калі з'яўляўся ў акне твар гаспадыні, пытаўся: — А ці верыш ты, гаспадынька, у святую тройцу? Гаспадынька, ашаломленая нечаканым нападам, ківала ў знак згоды. — Ну дык вось, — казаў пацукалоў. — Тады, напэўна, ведаеш, што бог па літасці сваёй наслаў на чалавека, каб нудна яму не было, пацукоў і шчуроў. Гаспадыня нарэшце прытомнела пасля нечаканай атакі: — Не веру я ў святую тройцу, адчапіся ад мяне, рапуха драпястая! І чалавек, не спрачаючыся, крочыў далей. Толькі калі ўжо занадта лаяліся, адказваў: — Бач ты, якая жабіца-скурапея. Напэўна, трэцяга мужа даношваеш, каб цябе так у апраметнай д'яблы насілі.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.