Былі ў мяне мядзведзі

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Былі ў мяне мядзведзі
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год:  
Бацька мой быў ляснічы. І дзед быў ляснічы і прадзед. І ўсе мае дзядзькі з бацькавага боку былі ляснічыя, лесаводы або яшчэ нейкім чынам былі звязаны з лесам і з навукай аб лесе. Стварылася вялікая лясная дынастыя, і нават мой малы пляменнік толькі і трызніць, што аб дзедавай прафесіі. З гэтай дынастыі адзін я, на гаротнае засмучэнне бацькі і дзеда, выявіўся вырадкам. Стаў мастаком-анімалістам. Тым, хто малюе звяроў. Тата прымірыўся з гэтай здрадай толькі пасля таго, як, па доўгім роздуме, пераканаў сябе, што звяры — гэта таксама лес, што я аддаю перавагу замалёўкам у лесе, а не ў звярынцы. Ну, і яшчэ пасля таго — гэта, урэшце, справы не датычыцца, — калі работы мае да нябёс расхваліў славуты анімаліст Васіль Аляксеевіч Ватагін. Але справа не ўва мне і не ў маёй працы. Яна сама гаворыць за сябе на выстаўках і ў музеях. Гаворыць менавіта столькі — ні болей ні меней, — сколькі мне ўдалося ў яе ўкласці. І настолькі, наколькі дазволілі мае здольнасці. Справа ў тым, што з-за спецыфікі гэтай справы дом мой вечна быў поўны рознымі жывёлінамі. Пад ложкам мелі кватэру вожыкі, чарапахі, марскія свінкі. На ўсіх падаконнях акварыумы з рыбкамі розных парод (за імі, досыць беспаспяхова, спрабаваў паляваць мой сіямскі кот Васіліск). У доме — а ён у мяне на ўскраіне — заўсёды было некалькі сабак рознай пароды. У розныя часы жылі ў мяне ваўчаняты, малыя лісы, фенек, шчанюк чыты або гепарда. Дый ці мала яшчэ чаго! Не было толькі таго няшчасця, якое здарылася з нямецкім пісьменнікам Бёлем: у маёй ваннай ніколі не жыў бегемоцік. А так усякай жыўнасці хапала. І так, наколькі я памятаю, было з першай хвіліны, у якую я пачаў усведамляць сябе.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.