Жабкі і Чарапаха

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жабкі і Чарапаха
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Сказки, Детские 
Серия:  
Страниц: 
Год: 2009 
На беразе маленькага ляснога возера-балотца разгарлаліся, разышліся і наладзілі канцэрт жабы. Церушыў на іхнія галоўкі цёплы дожджык, свяціла праз яго сонца. Весела было жабкам — вось яны і спявалі. І тут прыплыла пратокай з такога самага суседняга балотца-возера вялікая балотная Чарапаха. Жыла яна адна, пачула вясёлыя спевы і вось прыплыла, вынырнула, напалову вылезла на бераг і ўся аж зморшчылася ад асалоды. Надта добра спявалі жабкі. — Жабкі, жабкі, дзень добры. — А ты што за цуда-юда? — спыталі жабкі. — Я Чарапаха. — Бачыць такое не бачылі, чуць гэткае не чулі. Значыць, не можа цябе быць. — Ды ёсць жа я, — сумна сказала Чарапаха. — І як жа вы добра спяваеце! Паўтарыце, калі ласка. Проста салаўі. — Можам, — сказалі ўлешчаныя жабкі. Ку-ма, кума Бор-ршчык вар-рыла. — Выдатна, — сказала Чарапаха. — Выключна. Жабкі-жабкі, прыміце мяне ў свой хор. — А ты спяваць умееш? — Не. Я слухаць люблю. — Дык слухай. Здалёк. Ці прывядзі сястру, якая ўмее. — І яна не ўмее, — сумна сказала Чарапаха. — Мы, чарапахі, не ўмеем спяваць. Голасу нам не дадзена. — Дык нашто ты нам тады? — спыталі жабкі.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.